II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак».

18.01.2019, 12:07
У дзяржаўная ўстанове адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” адбыўся II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак». Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу сталі упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд культуры”, пры фінансавай падтрымцы Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”. Удзельнікаў конкурсу ацэньвала рада экспертаў: Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, дацэнт, доктар філалагічных навук, старшыня Рады; Варфаламеева Тамара Барысаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года; Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”; Мармыш Таццяна Міхайлаўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і славянскіх народаў; Рыжкова Ларыса Мікалаеўна, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра фальклору Мінскага раёна Мінскай вобласці. 49 удзельнікаў конкурсу спаборнічалі ў 4 катэгорыях: катэгорыя А “Казка”, “Лічылка”, Катэгорыя Б “Казка”, “Хуткамоўка”, Катэгорыя В; “Казка”, “Легенда”, Катэгорыя Г: “Казка”, “Імправізацыя на заданную казкавую тэму”. Пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” размеркаваліся наступным чынам: Катэгорыя А “Казка”, “Лічылка” 1 месца - Кірыл Кудзін, ДУА “Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–СШ Барысаўскага раёна», з казкай «Бабы Вольчыны казкі». Да конкурсу падрыхтавала Тамара Мікалаеўна Цыганкова. Катэгорыя Б “Казка”, “Хуткамоўка” 1 месца - Ганна Дзядзюля, ДУА «СШ № 71 г.Мінска», з казкай «Пшанічны каласок». Да конкурсу падрыхтавала Святлана Васільеўна Краўчэня. Катэгорыя В; “Казка”, “Легенда” Катэгорыя Г: “Казка”, “Імправізацыя на заданную казкавую тэму”: 1 месца - Аляксандра Гірына, ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з казкай «Дудар». Да конкурсу падрыхтавала Марыя Васільеўна Касцюковіч. 1 месца - Таццяна Абрамовіч, ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці з казкай «Ліпнічак». Да конкурсу падрыхтавала Алена Уладзіміраўна Сусолкіна. Удзельнікі і пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Галерея изображений

Контакты

220024, г.Минск, ул.Стебенева,10А

Тел./факс: +375 (17) 380-33-58

Тел./моб: +375 (29) 650-55-00

E-mail: belrus.okt@tut.by

Поиск по сайту

© 2017 Октябрьская районная организация г. Минска РОО «Белая Русь»
Все права защищены